У Мінску абмяркоўваюць абарону дзяцей ад негатыўнай інфармацыі

12 февраля 2019

Ацаніць эфектыўнасць заканадаўства і выслухаць ініцыятывы. Сёння пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека праводзіць круглы стол. Тэма абмеркавання - "Практыка прымянення заканадаўства ў сферы абароны дзяцей ад негатыўнай інфармацыі". Нагадаем, 1 ліпеня 2017 года ўступіў у сілу закон, што датычыцца пытанняў абароны непаўналетніх ад кантэнту, які прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю. Спікеры адзначылі, што ў сучасным свеце асабліва важна засцерагчы падлеткаў ад абыякавасці і жорсткасці.

Са свайго боку пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека гатова падтрымаць любыя ініцыятывы, накіраваныя на рэалізацыю правоў дзіцяці.