У Мінску абмяркуюць метады барацьбы з тэрарызмам пры дапамозе новых тэхналогій

3 сентября 2019

У Мінску сёння стартуе міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій". Галоўная задача не толькі выявіць прыроду пагроз, але і знайсці спосаб іх прадухілення, развіць рэгіянальныя і глабальныя сувязі па прадухіленні атак.

Форум адрозніваецца шырокай інтэрнацыянальнай разнастайнасцю - у Мінск прыбылі госці з 55 краін

А таксама сакратарыят структур ААН, АБСЕ, Інтэрпала, АДКБ, ЮНЕСКА, СНД, ШАС і іншых арганізацый. Першыя дзве такія канферэнцыі прайшлі ў Таджыкістане і Манголіі. У будучыні яшчэ правядуць у Венгрыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Аўстрыі. Па выніку ўсіх канферэнцый у ліпені 2020 года ў Нью-Ёрку сфарміруюць агульную канцэпцыю.