У Мінску абмеркавалі пытанні міжканфесійнай і міжнацыянальнай згоды

15 ноября 2016

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння правялі сустрэчу з дэлегацыяй Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў. Сумесна з кіраўнікамі яўрэйскіх супольнасцяў Расіі, Ізраіля, Украіны, Вялікабрытаніі і іншых краін у Мінску абмеркавалі пытанні міжканфесійнай і міжнацыянальнай згоды. Падчас сустрэчы далі высокую ацэнку Беларусі як краіны з высокім узроўнем талерантнасці, паразумення і міралюбнасці паміж прадстаўнікамі розных рэлігій і народаў. Міжнародныя госці таксама адзначылі вялікую ролю парламента, урада і асабіста Прэзідэнта Беларусі ў стварэнні самых спрыяльных умоў для забеспячэння волі веравызнання ў нашай краіне. У рамках сустрэчы абмеркавалі і пэўныя пытанні ўзаемадзеяння паміж беларускай уладай і агульнаеўрапейскай яўрэйскай арганізацыяй. У прыватнасці, разгледзелі праект узнаўлення ў Валожыне Вышэйшага духоўнага вучылішча.