У Мінску абмяркавалі перспектывы развіцця грамадскага транспарту

2 октября 2013

Якасць руху плюс камфорт і бяспека. Сёння ў Мінску абмяркоўвалі перспектывы развіцця грамадскага транспарту. Галоўная задача, якую транспартнікі ставяць перад сабой, - павышэнне мабільнасці. Пакуль менавіта яе адсутнасць вымушае мінчан усё больш аддаваць прыярытэт асабістаму аўтатранспарту.


Уладзімір Сасноўскі, старшыня праўлення РГА Беларускі саюз транспартнікаў: Грамадскі транспарт павінен атрымаць новае якаснае развіццё. Гэта шкло, якое не прапускае спёку, кандыцыянаванне, падагрэў сядзенняў і самае галоўнае - вельмі дакладнае выкананне раскладу. І, натуральна, высокая хуткасць, г. зн. каб па горадзе на грамадскім транспарце было перамяшчэнне хутчэй, чым на любым іншым.


Для паляпшэння транспартнага забеспячэння сталіцы пачаліся работы па ўзвядзенні трэцяй лініі метро. Плануецца аднавіць рух тралейбусаў па вуліцах Кабушкіна, Ташкенцкай і Маякоўскага. Распрацоўваецца праект электроннай аплаты за праезд.