У Мінску не будуць адключаць гарачую ваду на час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў

14 мая 2019

Перапынак зробяць з 18 чэрвеня па 4 ліпеня. У цэлым жа сезон адключэння гарачай вады ў сталіцы ўжо распачаўся. Выпрабоўваюць цепласеткі  да двух тыдняў. Тэрмін плануюць паменшыць. А ў раёне вуліц Залатая Горка і Гікалы ў 50 дамах наогул перастануць адключаць гарачую ваду. Там пракладзеныя дзве новыя магістралі.