У Мінску назвалі Настаўніка года

27 сентября 2014

Галоўная педагагічная інтрыга 2014-га вырашылася літаральна дзве гадзіны таму. У Мінску назвалі Настаўніка года. З амаль паўсотні педагогаў з усёй краіны (менавіта столькі ўдзельнічалі ў суперфінале) журы выбрала выкладчыка гісторыі 11-й школы Маладзечна Віктара Жука. З усіх канкурсантаў ён аказаўся самым маладым. Стаж працы настаўнікам - усяго тры гады. Сёлета ўпершыню нароўні з прафесійным дарослым журы майстэрства прэтэндэнтаў на перамогу ацэньвалі і дзеці.


І сёння ж узнагароды з рук міністра адукацыі атрымалі пераможцы так званых прадметных намінацый. Сёлета іх было сем. Нагадаем, на званне лепшага настаўніка Беларусі прэтэндавалі больш як 30 тысяч педагогаў. Гэта ў тры разы больш, чым мінулы раз.