У Мінску ўзнагародзілі прадстаўніц прыгожага полу

17 марта 2018

Жанчыны могуць усё. Сёння ў Мінску ўзнагароджвалі прадстаўніц прыгожага полу. 42 жанчыны - у 6 намінацыях. Гэта "Лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "Ратуючы жыццё", "Жанчына ў навуцы", "Матчына слава", "Гаспадыня сяла" і "Духоўнасць і культура". Па-за намінацыямі спецыяльнай узнагароды былі ўдастоеныя і маці алімпійскіх чэмпіёнак.

Як адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, патэнцыял жанчын, іх дзейнасць на карысць міру і росквіту становяцца ўсё больш прыкметнымі.