У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскай моладзевай прэміі 2020

22 января 2021

Гэта лепшыя беларусы, якія сваімі дасягненнямі ў культуры, навуцы, спорце, індустрыі моды і благасферы гучна заявілі аб сабе ў адыходзячым годзе. Усяго на "Моладзевую прэмію" паступіла 2300 заявак. Найбольшая колькасць прыйшла ад спартсменаў і музыкантаў. Дарэчы, сёння пераможцаў вызначылі ў 10 намінацыях.

Моладзевая прэмія праходзіць у краіне другі раз. Сёлета цырымонія "пагрузіла" ўдзельнікаў свята ў атмасферу космасу, тэхналогій штучнага інтэлекту і віртуальнай рэальнасці.