У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу "Прадпрымальнік года"

16 ноября 2018

У ліку намінантаў - лепшыя бізнес-праекты і самыя паспяховыя старт-апы. Сярод крытэрыяў выбару - не толькі фінансавыя паказчыкі і колькасць створаных рабочых месцаў, але таксама ступень наватарства ў дзелавой практыцы, стварэнне арыгінальнай прадукцыі, ступень асваення нацыянальнага і міжнароднага рынкаў. Лепшых назвалі ў намінацыях "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці і паслуг". Былі і тыя, хто атрымаў узнагароду паўторна. Ім прысвоілі тытул "Ганаровага прадпрымальніка".

Конкурс "Прадпрымальнік года" праводзіцца сярод суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. З кожным годам іх колькасць расце. Штомесяц на рынак выходзіць каля 80-ці новых камерцыйных арганізацый і 360 індывідуальных прадпрымальнікаў. Аб павышэнні ўзроўню эканамічнай актыўнасці малога і сярэдняга бізнесу сведчыць і рост падатковых выплат. За 9 месяцаў яны склалі больш за траціну ад усіх плацяжоў, якія паступілі.