У Мінску ўзнагародзілі актывістаў УЛКСМ і іх пераемнікаў

25 октября 2018

У Мінску сёння ўзнагародзілі актывістаў УЛКСМ і іх пераемнікаў ордэнамі камсамольскай славы, ведамаснымі ўзнагародамі Міністэрства адукацыі і ганаровымі граматамі БРСМ.

А ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася тэматычная экспазіцыя, прымеркаваная да 100-годдзя камсамола. На выставе экспануецца больш за 60 твораў, якія адлюстроўваюць эпоху камсамольскага руху.

Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК БРСМ: "Усе гэтыя традыцыі, якія былі заложаны 100 гадоў таму, сёння жывуць і будуць працягвацца такімі ж актыўнымі людзьмі, якія з’яўляюцца членамі БРСМ, напрыклад. Таму што мы гаворым, што вечна будуць жыць каштоўнасці сяброўства, каштоўнасці міру, каштоўнасці тварэння".

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музея адбылася і цырымонія ўрачыстага гашэння паштовай маркі "100 гадоў камсамолу". Нагадаем, 100-гадовы юбілей УЛКСМ адзначыць 29 кастрычніка.