У Мінску пачынаюць сезонную рэканструкцыю цеплатрас

11 марта 2020
Агароджа насупраць Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску  даўжынёй кіламетр - на гэтым участку пачаліся падрыхтоўчыя работы па рэканструкцыі буйной сталічнай цеплатрасы. Паводле слоў спецыялістаў, асноўны этап маштабнага рамонту пачнецца пасля таго, як будзе адключана ацяпленне. Завяршыць работы плануюць да пачатку наступнага сезона.

За няспраўнымі трубаправодамі спецыялісты сталічных цепласетак цяпер назіраюць і з паветра. Раз на год праводзяць аэраздымку са спецыяльным цеплавізарам, які паказвае знос участкаў цеплатрас, схільных да перагрэву.