У Мінску пачынаецца падрыхтоўка да Новага года - якім будзе стыль і дызайн зімовай урачыстасці ў сталіцы

21 ноября 2023

Час навагодняй казкі і чараўніцтва ўсё бліжэй. Настрой, безумоўна, стварае снежнае надвор'е і атмасфера святочнага ўбрання.

У Мінску сёлета з'явяцца 27 зялёных прыгажунь. Па традыцыі галоўнай стане ёлка вышынёй 30 м на Кастрычніцкай плошчы. Мноства шароў і фрззераваных цацак, навагодняе ўбранне дапоўняць і піксельныя карункі. Цалкам вобраз збяруць да 8 снежня. А пакуль ужо радуюць вока навагоднія дрэвы ў парках Паўлава і Горкага, каля Лядовага палаца і кінатэатра "Салют".

Пра сакрэты стварэння навагодняга вобраза сталіцы - у рэпартажы Аляксандры Гойтан (відэа).