У Мінску пачынаецца першы дзень чэмпіянату WorldSkills Belarus

22 мая 2018

Больш за 300 удзельнікаў прадстаўляюць 37 прафесій. На выкананне заданняў 9 гадзін. Акрамя прафесійнага журы, якое ацэньвае працу па міжнародных стандартах, на спаборніцтва запрошаны эксперты. Яны выкажуць суб'ектыўнае меркаванне наконт прычосак або смакавых якасцяў. Пераможцы конкурсу прадставяць нашу краіну на міжнародным чэмпіянаце ў Казані.