У Мінску пачынаецца месяц навядзення парадку

20 марта 2017

Сёння ў Мінску пачынаецца месяц навядзення парадку. Гэтаму паспрыяла добрае надвор'е.

Працы па добраўпарадкаванні паркаў, сквераў і дваровых тэрыторый пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска. Гарадскія службы пачалі аднаўляць дзіцячыя пляцоўкі і вулічнае абсталяванне, а таксама азеляняць вуліцы.

Далучыцца да генеральнай уборкі і паўдзельнічаць у суботніках запрашаюць усіх жыхароў сталіцы.