У Мінску пачынае работу Міжнародная выстава Медыцына і здароўе

21 октября 2014

Да пятніцы сваю прадукцыю будуць прадстаўляць каля 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Славакіі і Польшчы. Яны прэзентуюць апошнія распрацоўкі навуковых цэнтраў, інавацыйныя медыцынскія тэхналогіі і лекавыя прэпараты. Падчас форуму запрацуе міжнародны салон Аднаўленчая медыцына. Новым дасягненням у гэтай сферы будзе прысвечана асобная экспазіцыя.