У Мінску пачынае працу міжнародны турыстычны кірмаш

10 апреля 2013

За апошнімі падрыхтоўкамі сочыць Паліна Іванча.


Бізнес-туры, круізы і новыя экскурсійныя маршруты. Сёння ў Мінску адчыняецца 16-ы міжнародны кірмаш Адпачынак 2013. Турыстычныя паслугі прапануюць аператары з 15 краін свету. На выставе сёлета больш як 200 стэндаў.


Зараз у будынку Белэкспа - апошнія падрыхтоўкі. Сёлета прыкладна чвэрць экспанентаў у выставе ўдзельнічаюць упершыню, гаворка ідзе,  напрыклад, аб нацыянальных стэндах Латвіі і Егіпта. На кірмашы айчынныя тураператары прапануюць беларусам і новыя маршруты за мяжой.  Зараз гэтым летам можна будзе адпачыць на італьянскім востраве Сіцылія, грэчаскім паўвостраве Пелапанес і на іспанскім узбярэжжы Коста Брава. Раней пуцёўкі на гэтыя туры прыходзілася браніраваць праз замежныя агенцтвы.


Яшчэ адзін папулярны турыстычны кірунак для беларусаў - Крымскае ўзбярэжжа. У сваю чаргу ўкраінскіх падарожнікаў наша краіна прыцягвае санаторыямі і сельскімі сядзібамі. Напярэдадні ў Мінску абодва бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне турызму. Дакумент абяцае павялічыць прыток турыстаў для абедзвюх краін.


Хітом гэтага сезона, паводле слоў арганізатараў кірмаша, стануць круізы па Міжземным моры ў спалучэнні з пляжным адпачынкам. Тым не менш, выбраць турыстычны тур па душы, тут зможа, мабыць, самы пераборлівы падарожнік, прыходзьце, выстава будзе працаваць да 13 красавіка.