У Мінску пачаўся другі этап рамонту трамвайных пуцей

9 июня 2020
У Мінску пачаўся другі этап рамонту трамвайных пуцей - ад станцыі метро “Трактарны завод” да мікрараёна Серабранка. Па словах спецыялістаў, аднаўленне трамвайнага палатна - планавая рэстаўрацыя. Уздоўж пуцей усталююць дадатковую агароджу для бяспекі дарожнага руху. Акрамя таго, на некаторых участках ліквідуюць і дэфекты канструкцыі рэек.

 Да 12 чэрвеня трамваі нумар 3,6 і 7 будуць ісці да прыпынку "Станцыя метро "Трактарны завод". На час правядзення работ у Серабранку будзе курсіраваць дадатковы аўтобусны маршрут нумар 909.