У Мінску пачаўся месяц добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый

2 октября 2019

Мінск вясной напоўніцца новымі фарбами. У сталіцы пачаўся месяц добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый. Падрабязны план працы складзены ў кожным раёне горада. Зараз ідзе падрыхтоўка пасадачнага матэрыялу. А затым  азеляняльнікі пачнуць высадку дрэў і кустоў. Расліны ўпрыгожаць паркі, тэрыторыі ля дамоў, а таксама ажыўленыя магістралі і аўтамабільныя з'езды.

Анжаліка Пузанкова, кіраўнік службы УП "Мінскзелянбуд": "Задача гэтых пляцовак - ахова ад шуму  і паглынанне пылу, таксама стварэнне дэкаратыўнага эфекту. Што датычыцца горада, там падабраны месцы для высадкі кустоў,  якія прыгожа квітнеюць, мнагалетніх раслін. Пляцоўкі - гэта куток, сфарміраваная кампазіцыя".

Далучыцца да марафону па добраўпарадкаванні змогуць і гараджане. На онлайн-платформе "Зялёны двор разам" можна выбраць расліны і пляцоўку для пасадкі. Праект падтрымалі ўжо больш за паўтысячы чалавек.