Пачаліся слуханні па крымінальнай справе ў дачыненні байкера, які збіў супрацоўніка ДАІ

25 октября 2016

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння пачаліся слуханні па гучнай крымінальнай справе ў дачыненні байкера, які збіў супрацоўніка ДАІ. Абвінавачанне падтрымлівае генпракуратура. Нагадаем, рэзанансная аварыя адбылася 18 красавіка ў цэнтры Мінска. Матацыкліст выехаў на трамвайныя пуці на забараняльны сігнал святлафора, інспектар паспрабаваў затрымаць байкера, у выніку апошні пацягнуў яго за сабою. Пасля матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем. У выніку аварыі афіцэр міліцыі атрымаў сур'ёзныя траўмы. Зараз 31-гадовага байкера вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ - супраціўленне супрацоўніку міліцыі і парушэнне ПДР.