У Мінску пачаліся рэпетыцыі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 9 Мая

30 апреля 2016

У Беларусі рыхтуюцца да святкавання 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні ў Мінску пачаліся рэпетыцыі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню.

На праспекце Незалежнасці прайшла першая трэніроўка роты ганаровай варты. Спецыяльна для гэтага рух па галоўнай магістралі горада быў абмежаваны. Наступныя рэпетыцыі пройдуць 2 і 3 мая. Рух будзе абмежаваны з 19:00 да 21:00.