У Мінску пачалі працу навагоднія і калядныя кірмашы

15 декабря 2019
Святочныя пачастункі, падарункі і мноства забаў. У Мінску пачалі працу навагоднія і калядныя кірмашы. На Кастрычніцкай плошчы можна набыць навагоднія сувеніры ў традыцыйных шкляных павільёнах у выглядзе вулея. Паспрабаваць літоўскія і венгерскія далікатэсы можна на пляцоўцы каля Палаца спорту. А з 21 снежня пачне працаваць кірмаш ля Камароўскага рынку. Сёлета будуць арганізаваныя два калідоры з рэтра-лямпачак. Святочныя кірмашы будуць працаваць і ў навагоднюю ноч да 4 раніцы. Завершыцца навагодні марафон 15 студзеня.