У Мінску пачалІ праводзіць бясплатныя заняткі ёгі на свежым паветры

14 июля 2013

Ужо чацвёртыя выхадныя надвор'е дазваляе збірацца ў парку Перамогі сотням аматарам індыйскага руху.


Сёння раніцай наш карэспандэнт Дар'я Бігун таксама прыехала на здымкі са сваім кілімком. Трэнеры кажуць, што самае складанае ў ёзе - гэта распасцерці кілімок. Гэта значыць - пачаць займацца. Але недахопу ахвочых далучыцца да руху летам няма. На свежым паветры займацца куды больш прыемна и карысна.


Падобнае мерапрыемства ў Мінску арганізоўваецца ўпершыню. Ідэя прыйшла адначасова да двух маладых спартсменак, якія цяпер на пару і трэніруюць ўсіх ахвотнікаў.


Заняткі пачынаюцца ў 9 раніцы. Ахвотных прачнуцца крыху раней у нядзелю нямала - вось ужо чацвёртыя выхадныя ў парку Перамогі збіраецца каля паўсотні чалавек.


Сярод аматараў індыйскага руху, які заваяваў ўвесь свет, і некалькі хлопцаў. Максім прыходзіць сюды ўжо другі раз. Кажа, займацца куды больш прыемна, калі вакол такая прыгажосць. Прырода і дзяўчаты.


Каб трапіць на занятак, трэба толькі загадзя запісацца, патэлефанаваўшы трэнеру. Кілімок раяць браць свой. Кажуць, бліжэй да цела. Але калі ў вас няма, абяцаюць падзяліцца.


Дарэчы, трэніроўка бясплатная. Для тых, хто жадае аддзячыць трэнера, арганізатары проста выставілі спецыяльную скрынку. Яднанні з сабой і прыродай абяцаюць праводзіць пакуль будзе дазваляць надвор'е. Спадзяюцца, што ўдасца пазаймацца аж да кастрычніка. Ну, а бліжэйшы занятак роўна праз тыдзень.