У Мінску распачалі падрыхтоўку сямейных дактароў

24 марта 2015

Свой доктар для кожнай сталічнай сям’і. У Мінску распачалі падрыхтоўку ўрачоў агульнай практыкі альбо сямейных дактароў. Першая група медыкаў заняткі ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі пачала ў канцы лютага. На справе прыём доктара агульнай практыкі ўвасоблены ў жыццё ў сталічнай амбулаторыі №1. Тут у штаце 5 сямейных урачоў. Да іх па дапамогу звяртаюцца сем’ямі. Урач незалежна ад ўзросту пацыента можа выдаць бальнічны ліст, назначыць лекі і аказаць першасную дапамогу вузкіх спецыялістаў, напрыклад, неўролага, акуліста, лора. Такім чынам, у большасці выпадкаў адпадае неабходнасць звяртацца ў гарадскую паліклініку.

Першы выпуск урачоў агульнай практыкі запланаваны на першыя дні лета. Затым медыкі прадоўжаць працу ў сваіх установах аховы здароўя. У перспектыве сямейныя ўрачы альбо ўрачы агульнай практыкі будуць весці прыём ва ўсіх гарадскіх паліклініках.