У Мінску пачалі адключаць гарачую ваду

15 апреля 2019

Планавыя работы ў Савецкім раёне па вуліцах Платонава, Чырваназорная, Залатая Горка і Гікалы. Рэканструкцыя цепласетак дазволіць гэтыя дамы наступным летам не пазбаўляць гарачага водазабеспячэння. А масавыя адключэнні ў Мінску пачнуцца з 13 мая. У чэрвені ў сувязі з правядзеннем ІІ Еўрапейскіх гульняў прафілактычныя работы спыняць. Апошняя замена цепласетак запланаваная на верасень.