У Мінску пачалі асвойваць правядзенне трэніровак анлайн

7 апреля 2020
Папулярныя сталі ў сталіцы і трэніроўкі анлайн. Як паказала практыка, такім чынам можна займацца нават кантактнымі відамі спорту, да прыкладу, кікбоксінгам. Перадавы вопыт ужо асвоіў адзін сталічны клуб. Заданні трэнер дае ў клубе, а камеры перадаюць сігнал праз інтэрнэт. Кліенты падлучаюцца да акаўнта па паролі і праводзяць трэніроўкі дома. Як прызнаюцца самі аматары, пры такой форме заняткаў не хапае клубнай атмасферы, але гатовыя пацярпець да лепшых часоў. З іншага боку, знаходзяцца і сапраўдныя прыхільнікі здаровага ладу жыцця, якія па звычцы наведваюць залы, выконваючы пры гэтым усе рэкамендаваныя меры гігіены і дэзынфекцыі.

Паводле слоў кіраўніцтва клуба, заняткі спортам анлайн у большай ступені асвоілі нават не беларусы, а тыя, хто захраснуў у змушанай ізаляцыі за мяжой. Да прыкладу, у Расіі або Іспаніі. Хтосьці займаецца дома, хтосьці ў сутарэнні або гаражы, але цяжкія ўмовы людзей не спыняюць. А толькі гартуюць.