Парадак будуць наводзіць у кожным раёне сталіцы да 30 красавіка. Вялікую ўвагу нададуць азеляненню горада. У гэтым сезоне высадзяць 14 тысяч дрэў і кустоў. Зрабіць свой двор больш чыстым і ўпрыгожыць яго новымі раслінамі можа кожны. Для гэтага трэба загадзя звярнуцца ў жыллёва-камунальныя службы свайго раёна.
Дзмітрый Плашкоў, начальнік аддзела ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама:
"Любы грамадзянін з актыўнай жыццёвай пазіцыяй можа зайсці на сайт, атрымаць інфармацыю і прыняць актыўны ўдзел. Там будзе ўсё дакладна арганізавана. Усюды, дзе будуць праводзіцца мерапрыемствы, будуць адказныя асобы, яны прывязуць інвентар і дрэвы для высадкі".
Такія вясновыя працы праводзяць штогод. У суботніках удзельнічаюць грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, студэнты.













