Праз адзін званок можна ўдакладніць расклад грамадскага транспарту

31 октября 2018

У Мінску пачаў працу спецыялізаваны кол-цэнтр. Праз адзін званок можна ўдакладніць расклад грамадскага транспарту, даведацца пра змяненне руху гарадскіх маршрутаў і ўсталяванне новых прыпыначных пунктаў.

Нумар тэлефона 8 (017) 219-85-00. На гарачую лінію можна звярнуцца і ў выпадку страты ў салоне транспарту асабістых рэчаў. Пасажыры таксама могуць унесці свае прапановы.

Кол-цэнтр прымае званкі ў працоўны час. З пачатку восені паступіла больш за паўтысячы зваротаў.