У Мінску пачаў працаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс з тэніснымі кортамі

2 Верасня 2019
Новыя спартыўныя аб'екты на карце сталіцы. У Савецкім раёне Мінска пачаў працаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс з тэніснымі кортамі. Пляцоўка размясцілася недалёка ад Цнянскага вадасховішча. Трэніроўкі пачынаюцца ўжо з сённяшняга дня. Акрамя адкрытых, тут ёсць і чатыры закрытыя корты, а таксама поле для валейбола і міні-футбола. Займацца тут змогуць як профі, так і пачаткоўцы. Ёсць магчымасць праводзіць спаборніцтвы.

Абнавіўся да пачатку навучальнага года фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна. Заняткі па 30 відах спорту тут праходзяць круглы год.