У Мінску набіраюць папулярнасць рэтраскутары

24 июля 2015

Вясельныя фотасесіі, прапановы рукі і катанні па начным горадзе. У Мінску набірае папулярнасць новы від транспарту – рэтраскутары. Пунктаў пракату "жалезных поні" ў сталіцы з'яўляецца ўсё больш. Прапануюць іх на дзень або на суткі. Пракаціцца на двухколавым і прыцягнуць да сябе ўвагу ўсяго горада могуць тыя, у каго ёсць вадзіцельскае пасведчанне любой катэгорыі. Нават вопытным вадзіцелям, перад тым, як сесці за руль, прыйдзецца прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі і надзець шлем. Максімальная хуткасць скутара каля 60 кіламетраў за гадзіну. Маленькія матацыклы ў сталіцы карыстаюцца попытам нават сярод іншаземцаў. Нездарма гэта адзін з самых папулярных відаў транспарту ў Еўропе. Дарэчы, першы скутар з'явіўся ў Германіі больш як 100 гадоў таму.