У Мінску на ўзбраенне судовых экспертаў паступіў унікальны комплекс

24 октября 2017

Скараціць тэрміны правядзення экспертыз, павысіць выяўляемасць дызайнерскіх наркотыкаў, беспамылкова вызначаць дозы лекавых сродкаў. Сёння ў Мінску на ўзбраенне судовых экспертаў паступіў унікальны комплекс. Яго аналагаў няма нават на прасторах СНД. У абноўленым будынку камітэта ёсць нават вучэбная кафедра.

Андрэй Швед, старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі: "У Беларусі створаны ўнікальны лабараторны комплекс, які дазваляе на самым сучасным узроўні аператыўна вызначаць прычыны смерці чалавека, вызначаць цяжар пашкоджанняў у чалавека і іх прычыны. Магчымасцямі гэтага комплексу могуць карыстацца Мінск, Мінская вобласць і іншыя рэгіёны рэспублікі, калі ў гэтым ёсць неабходнасць з улікам складанасці ўчыненых злачынстваў".

Акрамя таго, у распараджэнні экспертаў зараз і найноўшая дыягнастычная апаратура. Перасовачны рэнтген-апарат дазваляе бачыць драбнюткія траўмы. Пры гэтым апарат мабільны, з ім можа працаваць усяго адзін спецыяліст.