У Мінску на стадыёне "Дынама" праходзіць маштабны Bright Festival

11 мая 2019

У Мінску некалькі гадзін таму быў дадзены старт мерапрыемствам II Еўрапейскіх гульняў. У гэтыя хвіліны на стадыёне "Дынама" праходзіць маштабны Bright Festival. Музычная праграма разгарнулася адразу на трох сцэнах.

Перад гледачамі выступалі беларуска Лера Яскевіч, групы "J:Морс" і "Каста". Кульмінацыя свята яшчэ наперадзе. На сцэну выйдзе хедлайнер фестывалю - спявачка Святлана Лабада. На стадыёне сапраўдны аншлаг. Паводле слоў арганізатараў, фестываль сабраў каля 20 тысяч чалавек. Працуюць тут і адразу некалькі забаўных пляцовак. Многія ўжо паспелі пайграць у баскетбол, бадмінтон, узяць удзел у турніры па аэрахакеі і пазмагацца ў лазертаг. 

У рамках маштабнага шоу прайшлі сустрэчы з вядомымі беларускімі спартсменамі, музыкантамі і журналістамі. Пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы са сваім кумірам змог кожны, хто пажадаў.