У Мінску на аснашчэнне медустаноў накіравана 19 мільёнаў рублёў

12 июня 2019

У Мінску сёлета плануецца ўвесці ў строй новы блок дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, падстанцыю хуткай дапамогі і бальніцу паліятыўнага догляду - хоспіc. Сёлета ён ўвайшоў у праграму будаўніцтва і рэканструкцыі. Таксама ў гэтым годзе закупяць эндаскапічнае абсталяванне для функцыянальнай дыягностыкі, аснасцяць і рэанімацыйныя службы. У першую чаргу, дзіцячыя. Усяго на аснашчэнне медустаноў накіравана 19 мільёнаў рублёў. 

Экспарт медыцынскіх паслуг за мінулы год павялічыўся і склаў больш за 12 мільёнаў долараў. У асноўным у нашы медустановы прыязджаюць з Расіі, Украіны, Азербайджана і Малдовы.