У Мінску на канферэнцыі абмяркоўваюць процідзеянне экстрэмізму і тэрарызму

3 мая 2017

Ад удасканалення ваеннай адукацыі да процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі сёння абмяркоўваюць актуальныя праблемы гарантавання грамадскай бяспекі ў Беларусі. Развіццё ўнутраных войскаў, сістэма падрыхтоўкі кадраў і выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сілавых структурах. Форум стартаваў на базе факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі. Сярод удзельнікаў курсанты, студэнты, ваенныя спецыялісты і афіцэры сілавых структур.

Канферэнцыя праходзіць у Мінску 19-ы раз. Па выніках форуму спецыялісты выпрацуюць прапановы і практычныя рэкамендацыі па пытаннях грамадскай бяспекі Беларусі.