Сёння ў Мінску на бульвары Уладзіміра Мулявіна заклалі алею з 18 дрэў у гонар людзей, якія прынеслі нашай краіне вядомасць. Народныя артысты Беларусі - знакамітыя акцёры, артысты, музыканты, сярод якіх Наталля Гайда, Леанід Захлеўны, Аляксандр Анісімаў, Васіль Раінчык, Анатоль Ярмоленка, пасадзілі блакітныя елкі ўздоўж будынка Белдзяржфілармоніі. Такая акцыя праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
Сімвалічна, што закладка беларускай алеі славы адбылася ў Год культуры. Месца выбрана невыпадкова. Сёлета спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.













