У Мінску мітынг прайшоў ля помніка Леніну

7 ноября 2017

Сёння мільёны людзей па ўсім свеце адзначаюць 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дэманстрацыі праходзяць не так масава, як у савецкі час. І тым не менш людзі выйшлі на вуліцы з транспарантамі і чырвонымі флагамі. У Мінску мітынг прайшоў ля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. Каля тысячы чалавек прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак. У акцыі на плошчы Незалежнасці ўдзельнічалі члены Кампартыі Беларусі, ветэраны, прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, моладзевых арганізацый і дэпутаты.