У Мінску масавыя гулянні разгарнуліся на 25 пляцоўках

1 января 2019

А роўна ў гадзіну трыццаць неба сталіцы асвяціў навагодні феерверк. Пра тое, як праходзілі святкаванні, раскажа Яўген Калаўр.

Яшчэ да бою курантаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска было даволі шматлюдна. Тут сабраліся тыя, хто вырашыў сустрэць Новы год па-асабліваму - ля галоўнай ёлкі краіны. Для кагосьці ўжо добрая традыцыя, хтосьці з цікаўнасцю прыйшоў зірнуць на зіхатлівую прыгажуню.

Гэтае галоўнае зімовае свята можна назваць сапраўды міжнародным. Адсвяткаваць надыход Новага года на цэнтральныя мінскія вуліцы, асветленыя і ўпрыгожаныя па-асабліваму, выйшлі не толькі мінчане і жыхары іншых беларускіх рэгіёнаў, але і замежнікі.

Апошнія хвіліны адыходзячага года па традыцыі з віншаваннем Прэзідэнта. Падвядзенне вынікаў адыходзячага, планы на наступны. І вось, гадзіннік 12 б'е!!!

Далей агульная весялосць і спробы датэлефанавацца родным, каб падзяліць шчасце і асабіста павіншаваць з надыходам Новага, 2019 года!!

Для святкавання ў сталіцы разгарнулася больш за 20 пляцовак, павіншаваць беларусаў і гасцей сталіцы з Новым годам прыйшлі і прадстаўнікі эстрады, і папулярныя творчыя калектывы.

Па традыцыі галоўным месцам прыцягнення ў навагоднюю ноч стаў Палац спорту. Тут народныя гулянні пачаліся яшчэ ў 11 вечара. Дарэчы, ёлка, усталяваная тут, прызнаная адной з самых прыгожых у Еўропе.

А роўна ў гадзіну трыццаць неба сталіцы асвяціў навагодні феерверк. Пад лазернае шоу і арыгінальнае музычнае напаўненне. Здаецца, у гэтыя імгненні побач не было абыякавых асоб.

Наведаць адразу некалькі святочных пляцовак не было праблемай. Час працы грамадскага транспарту быў падоўжаны. Ля Лядовага палаца можна было не толькі патанчыць, але і асабіста пагутарыць з Дзедам Марозам.

Дзіўна тое, што ў Новы год нават незнаёмыя адно з адным людзі абменьваюцца віншаваннямі. І, здаецца, атмасфера агульнага шчасця запоўніла ўсю сталіцу. Святочным настроем з беларусамі дзеліцца і калектыў Белтэлерадыёкампаніі. Дарагія суайчыннікі! З Новым вас, 2019 годам!