У Мінску ідзе падрыхтоўка да штогадовай дабрачыннай вячэры

18 апреля 2013

Яе арганізуе Міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, акрэдытаваных у нашай краіне.  Яна адбудзецца заўтра ў Палацы Рэспублікі.


Латарэйныя білеты будуць распаўсюджвацца непасрэдна перад пачаткам мерапрыемства. Атрыманыя грошы пойдуць на дапамогу сіротам, інвалідам, выхаванцам дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.