У Мінску ідзе актыўная падрыхтоўка да Дня Незалежнасці

20 июня 2017

У Мінску ідзе актыўная падрыхтоўка да аднаго з галоўных святаў - Дня Незалежнасці Беларусі. Святочнае афармленне ўжо ўпрыгожвае горад. Па традыцыі 3 ліпеня ля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе парад. Трыбуны для гледачоў практычна гатовыя. Напярэдадні адбылася ўжо пятая рэпетыцыя роты ганаровай варты. Штодня вайскоўцы праводзяць заняткі і ў часцях. Каб давесці рухі да аўтаматызму, ва ўдзельнікаў парада застаецца менш за два тыдні.

У атмасферу падрыхтоўкі акунуліся і мае калегі. Напярэдадні на праспекце Машэрава працавала аператарская і рэжысёрская групы. Тэлевізіёншчыкі, як і вайскоўцы, пачынаюць рыхтавацца загадзя, каб 3 ліпеня гледачы ўбачылі максімальна якасную карцінку.