Па-ранейшаму цёпла, але з дажджом. У Мінску і цэнтральным рэгіёне ў гэтыя выхадныя захаваецца камфортнае надвор'е. Слупкі тэрмометраў будуць паказваць ад 11 да 16 градусаў цяпла днём, ноччу 6-11. Але не абыдзецца без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы туман.
У другой палове наступнага тыдня тэмпературны фон зменіцца. Надвор'е стане больш восеньскім, нас чакаюць дажджы і пахаладанне.













