У Мінску і абласцях працягваюць работу прамыя тэлефонныя лініі

26 мая 2018

Сёння на сувязі намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Савета дэпутатаў. У сталічнай мэрыі на пытанні грамадзян адкажа старшыня Андрэй Шорац, а ў Мінскім аблвыканкаме - старшыня Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, тэлефанаванні прымаюцца з 9 раніцы да паўдня.