У беларускай сталіцы і абласцях працягваюць працу прамыя тэлефонныя лініі. У суботы з 9 раніцы і да паўдня можна звярнуцца да кіраўніцтва Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў. Акрамя таго, прамыя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Чарговая сувязь - і заўтра, 13 лютага.













