У Мінску і абласцях працягнуць працу прамыя тэлефонныя лініі

9 июня 2018

Дапамагаюць вырашаць пытанні беларусам кіраўнікі дзяржорганаў.

Сёння на тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, а таксама старшыня Камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка і старшыня Пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.