У Мінску і вобласці працягваецца прафілактычная акцыя "Увага - дзеці!"

27 мая 2020
Правілы дарожнага руху ў школах нагадваюць настаўнікі, а на дарогах за вадзіцелямі сочаць супрацоўнікі ДАІ. Пад асаблівым кантролем - захаванне хуткаснага рэжыму, выкананне правіл праезду пешаходных пераходаў і перавозкі дзяцей. У перыяд правядзення акцыі вадзіцелям неабходна ездзіць з уключаным святлом фар. За парушэнне патрабавання пагражае штраф. Прафілактычная акцыя "Увага - дзеці!" працягнецца да 5 чэрвеня.