Адзіны дзень бяспекі завяршаецца ў Мінску і вобласці

10 Верасня 2019
Правілы эвакуацыі, аказанне першай дапамогі, адпрацоўка рассылкі СМС. З 1 верасня на прадпрыемствах ратавальнікі арганізоўвалі вучэбныя надзвычайныя сітуацыі і сачылі за рэагаваннем грамадзян падчас іх. На адным з такіх выпрабаванняў пабываў і наш карэспандэнт Ілья Цвяткоў.

Займальныя квесты і няпростыя віктарыны. Усяго больш за 13 пляцовак бяспекі працуюць у адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. Міністэрства па надзвычайных справах праводзіць акцыю ў рамках адзінага дня бяспекі. Тэсты на веданне асноў хуткай дапамогі, а таксама пытанні пра дзеянні ў экстрэмальнай сітуацыі супрацоўнікі МНС задаюць дзецям і дарослым. Абавязковы этап - праверка жыхароў сталіцы на веданне правілаў пажарнай бяспекі.

Ад тэорыі пераходзілі і да практыкі. Аказанне першай дапамогі: непрамы масаж сэрца, штучнае дыханне. Майстар-клас  ад ратавальнікаў. Удзельнікаў, якія прайшлі на выдатна ўсе этапы урока па бяспецы,  узнагародзілі. Пераможцамі стала сям'я Цераховіч з Мінска.

Тактычныя вучэнні і трэніровачныя эвакуацыі пройдуць па ўсёй вобласці і краіне. Галоўная задача - гэта зрабіць так, каб у кожнай сям'і памяталі простыя правілы бяспекі.