У Мінску і Мінскай вобласці адбыліся традыцыйныя прамыя лініі

18 июля 2015

Як правіла, сярод топавых навін заўсёды знаходзяцца тэмы, якія хвалююць людзей асабліва. Часта гэта праблемы, якія не так проста вырашыць. Але магчыма дзякуючы прамым тэлефонным лініям кіраўнікоў абласцей, раёнаў і гарадоў. Нягледзячы на разгар летняга сезона зваротаў нямала. Людзей хвалюе якасць дарог і водазабеспячэнне, капрамонт і прыватызацыя жылля. Зрэшты, тэлефануюць і з падзякай за праробленую працу. Нашы карэспандэнты слухалі сённяшні суботні дыялог улады і жыхароў.

Расказвае Аляксей Кандраценка: Мінскі аблвыканкам, пачатак 10-й - першыя званкі, а разам з імі і пытанні не прымусілі сябе чакаць.

У суботні тэлефонны прайм-тайм з 9 да 12 дазваніўся і Мікалай Баброўскі з Мінскага раёна. Праблема з катэгорыі комплексных - вуліцы, тратуары, аўтобусныя прыпынкі і парапеты пакідаюць жадаць лепшага.

Якасць дарог - адно з адвечных пытанняў, з якім сутыкаюцца жыхары ў любым кутку Беларусі. Не выключэннем стаў і аграгарадок Калодзішчы. Ямы на дарогах тут толькі частка нязручнасцяў.

Непафарбаваная штучная няроўнасць і ямы, дзе можна і падвеску пакінуць, толькі паўбяды.

Галоўная прэтэнзія каладзішчан - адсутнасць пешаходнага пераходу. Па дакументах мясцовыя дарожна-рамонтныя службы ўсё зрабілі яшчэ да 1 ліпеня. Толькі ў рэальнасці наша здымачная група ні знака, ні "зебры" так і не выявіла.

Сітуацыю пасля званка ў Мінскі аблвыканкам узялі на кантроль. Арэнднае жыллё, стыхійныя рынкі, якасць вады. У сталічнай прамой тэлефоннай лініі з удзелам мэра - свая спецыфіка. За тры гадзіны Андрэй Шорац адказаў на 42 пытанні.

Дарожная тэма сёння знайшла працяг і ў Гродзенскім раёне. Ямы і выбоіны на вуліцы ў аграгарадку Путрышкі на многія гады прымушалі дарослых і дзяцей трымацца ад дарогі далей. Ні тратуараў, ні зон бяспекі тут не было.

Звароты мясцовых жыхароў на прамую тэлефонную лінію ўсё змянілі. Сельсавет знайшоў грошы - большую частку дарогі добраўпарадкавалі, засталася толькі два кіламетры гравійкі.

Тры гадзіны прамога тэлефоннага дыялогу, дзясяткі пытанняў, шматлікія з якіх вырашаюцца на месцы. Сярод званкоў не толькі праблемы і прэтэнзіі, але і пажаданні і падзякі. Такая дыстанцыйная форма працы абласных, раённых або гарадскіх выканкамаў з жыхарамі часам самых аддааленых куткоў Беларусі дапамагае не проста быць бліжэйшым адзін да аднаго, але эфектыўна вырашаць складаныя пытанні.