Аляксандра Драгун пабывала на майстар-класе. Цытрусавыя са сталовых лыжак, вешалак і сухафруктаў... Замест зялёных і калючых 19 крэатыўных ідэй для навагодніх прыгажунь. Застылыя мадэлі цяпер галоўнае аздабленне гандлёвага цэнтра. Што ж да ўпрыгожвання ўласных кватэр - майстар-класы ў дапамогу.
Лапкі сасны, шышкі, жывыя кветкі і дэкаратыўныя ягады. У адзіную кампазіцыю аб'ядноўваюць, здавалася б, несумяшчальнае. Такі навагодні кошык не пажухне на працягу двух тыдняў дзякуючы спецыяльнай фларыстычнай губцы.
Такі аксэсуар для хатняга дэкору прапаноўваюць зрабіць дзецям. Аснову для аздаблення падрыхтавалі, астатняе - справа фантазіі. У той жа час дарослым прапаноўваюць упрыгожыць кватэру да навагодніх свят экзатычнымі кветкамі і раслінамі.
У межах дызайнерскага шоу сваё майстэрства дэманстравалі вядучыя спецыялісты фларыстычнага мастацтва. Дарэчы, літаральна сёлета яны аб'ядналіся ў асацыяцыю. Свой першы праект прысвяцілі навагодняй тэматыцы.
Святочную атмасферу падтрымліваў жартаўлівы жыхар высакагорных і лясных раёнаў - снежны чалавек. Еці не абмінуў і нашу здымачную групу.
Да навагодніх свят яшчэ месяц, а значыць, ёсць час для ўвасаблення смелых рашэнняў і нестандартных ідэй.














