У Мінску ёсць аптэка, уключаная ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны

22 мая 2020
Першая аптэка ў Беларусі была адкрыта ў Пінску  ў 1561 годзе. Яшчэ праз  5 гадоў з'явілася і ў Брэсце. А ў беларускай сталіцы  - толькі праз два стагоддзі. Ёсць у Мінску і будынак аптэкі, уключаны ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Флэшбэк у гісторыю фармацыі - у рэпартажы Дар'і Тарасавай

Аптэка ў Траецкім з'явілася адразу пасля рэканструкцыі гістарычнага комплексу ў 1987. Сёння сучаснасць і гісторыю аддзяляе роўна адзін паверх. Калі першы адкрыты для кожнага, другі даступны для спецыялістаў аховы здароўя,  студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Тут дзейнічае кабінет гісторыі фармацыі.

У інтэр'ерах аптэкі зашыфравана 50 алхімічных знакаў

Гэта былая вытворчая аптэка, вядомая як травяная. Тут рыхтавалі зборы з лекавай расліннай сыравіны. З развіццём фармпрамысловасці такая неабходнасць адпала. Месца рэарганізавалі ў аптэку гатовых лекавых форм. Супрацоўнікі захавалі не толькі імідж зялёнай крамы, але і аўтэнтычныя керамічныя пано. У інтэр'ерах гандлёвай залы зашыфравана паўсотні алхімічных знакаў. 

Кабінет гісторыі фармацыі - рэканструкцыя аптэкі XX стагоддзя

Развіццё фармацыі Беларусі на сотні квадратных метраў. Сённяшні кабінет гісторыі - гэта рэканструкцыя аптэкі XX стагоддзя. Экспазіцыю стваралі, кансультуючыся са спецыялістамі дзяржаўных музеяў, у прыватнасці, Нацыянальным гістарычным.

Кабінет гісторыі фармацыі захоўвае 2000 адзінак найменняў 

Лыжкі-дазатары, штанглазы і фармакапеі. Увогуле больш за 2000 адзінак найменняў. 90 % з іх - арыгіналы, якія знаходзіліся ў эксплуатацыі фармацэўтаў. З пятай аптэкі на Маякоўскага ў кабінет пераехаў стол. На ім аптэчныя прылады. Іх выкарыстоўвалі для вырабу пілюль, парашкоў і мазяў. Тут жа прыстасаванне для абціскання коркаў. Так горлышкам бутэлек надавалі неабходны дыяметр. У экспазіцыі і ўзоры алхімічнага посуду. 

У экспазіцыі фота першага фармацэўтычнага выпуску Беларусі 

Фармацэўтаў у нашай краіне пачалі рыхтаваць з 1926 года. На фота першы выпуск магілёўскага медвучылішча. Сёння навучаннем спецыялістаў занята 5 устаноў адукацый. 2 з іх выдаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі.