У Мінску да канца гэтага года распрацуюць новыя правілы сядзібнай забудовы

13 сентября 2017

У першую чаргу зменяцца тэрміны зносу прыватных дамоў і ўмовы іх рэканструкцыі. У той жа час скарачаюцца тэмпы будаўніцтва жылля ў межах сталічнай кальцавой. План гэтага года - амаль 650 000 квадратных метраў. Чвэрць ад гэтага аб'ёму – для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Як адзначылі ў мэрыі, тэмпы ўзвядзення зараз ідуць з апярэджаннем задання горада. Пры гэтым улічваюцца і асаблівасці цэнавага фактару.

Як адзначыў мэр Мінска Андрэй Шорац, працягнецца і развіццё тэрыторый для будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках. У першую чаргу гэта Рудзенск і Смалявічы.