У Мінску будуць карэкціравацца патокі аўтатрафіка

24 октября 2013

Паколькі Мінск у бліжэйшыя дні стане сталіцай двух самітаў, то будуць карэкціравацца патокі аўтатрафіка. Сёння і заўтра Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў выключыць са сваіх маршрутаў праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, вуліцу Арлоўскую і нават МКАД. Рух тут будзе абмяжоўвацца. Дарожная міліцыя, каб не ствараць затораў, перайшла на гэтыя дні ва ўзмоцнены рэжым.