У Мінску ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - 2020"

4 декабря 2020

Больш як сто лепшых валанцёраў нашай краіны сабраліся ў сталіцы напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў. Сёння ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - 2020". Да фіналу школьнікі, студэнты і працуючая моладзь прэзентавалі навучальныя праграмы для валанцёраў, пацвярджалі званне лепшага добраахвотніцкага атрада. Таксама сёння адзначаны валанцёры руху "Добрае сэрца", якія працавалі падчас першай хвалі COVID-19 і працягваюць дапамагаць зараз.

Узнагародзілі і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Моладзь за чысціню гарадоў і сёл". Сёння ж дадзены старт дабрачыннай акцыі "Цуды на Раство".